Удзельнікі праекта “…І калі ты не бязродны сын-гавары са мной па-беларуску” сабраліся ў літаратурнай гасцёўні «Духоўнасць- … гэта Спадчына мая»
У Міжнародны дзень салідарнасці моладзі 2019.04.24 удзельнікі праекта “…І калі ты не бязродны сын-гавары са мной па-беларуску” сабраліся ў літаратурнай гасцёўні «Духоўнасць- … гэта Спадчына мая», дзе ішла гаворка пра крыніцы духоўнага багацця, асноўным з якіх, для нас, беларусаў, несумненна з’яўляецца «спадчына». У ходзе разважанняў у гасцінай гучалі музычныя творы, вершы вядомых прадстаўнікоў беларускай і рускай паэзіі, у якіх адбілася любоў і вернасць да культурна-гістарычных каштоўнасцей і традыцый беларускага народа. Казалі пра важнасць і значнасці захавання і перадачы духоўнай спадчыны беларускай зямлі наступным пакаленням. Бо ў гэтым найбольш ярка і поўна выяўляецца душа народа: яго багацце, прыгажосць і ўнікальнасць. Уся інфармацыя, прадстаўленая ў гасцінай, была накіравана на тое, што сваё жыццё неабходна будаваць па законах любові і добрага стаўлення да святога: спадчыны свайго народа, роднай беларускай зямлі.



