Творческие встречи в приюте

31 траўня Цэнтр падтрымкі сям’і, мацярынства i дзяцінства «ПОКРОВА» у «Дзіцячым сацыяльным прытулку» зладзіў творчую сустрэчу. Гэтым разам перад дзецьмі выступіў выканаўца Зміцер Цярэнцьеў. Пад час выступу, які доўжыўся цэлую гадзіну, моладзь мела магчымасць пазнаёміцца з альтэрнатыўнай беларускай музычнай культурай, таксама гучалі песні на рускай і ўкраінскай мовах. Дзякуючы ласкаваму запрашэнню і руплівым намаганням адміністрацыі прытулку, канцэрт для дзяцей удалося правесці ў атмасферы шчырасці і прыязнасці. Супрацоўнікамі Цэнтру правядзенне падобных мерапрыемстваў плануецца і надалей у межах супрацоўніцтва на ніве выхавання маладога пакалення. Да новых сустрэч!

Аўтар Зміцер

fnB2p-jM2y4 N9b7lW2nXOE Q33rLN8JIsg