Центр поддержки семьи, материнства и детства

Творчая сустрэча прайшла ў СШ № 21 г. Бабруйска

26.01.2019 педагог Цэнтра «Пакровы» Дзмітрый Ігаравіч Цярэнцьеў прыняў удзел у творчай сустрэчы з вучнямі 9-10 класаў сярэдняй школы № 21 г. Бабруйска. Мерапрыемства адбылося у межах «Тыдня беларускай мовы і літаратуры».
Старшакласнікі у жывым выкананні маглі паслухаць песні на беларускай мове і праз гэта пазнаёміцца з беларускай музычнай альтэрнатывай. Таксама ў межах сустрэчы падлеткі мелі магчымасць задаць пытанні і абмеркаваць актуальныя праблемы развіцця і пашырэння беларускай культуры у сучасным моладзевым асяродку.